На Віцебшчыне па віне кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане, адбылося два ДТЗ, у якіх пацярпелі тры чалавекі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзея Касперовіч.

У Віцебскай вобласці па віне кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане, адбылося два ДТЗ, у якіх пацярпелі тры чалавекі. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Надзея Касперовіч.

Дзяржаўтаінспекцыя акрамя спецыялізаваных рэйдавых мерапрыемстваў праводзіць пастаянны маніторынг стану кіроўцаў на дарогах Віцебшчыны. Вялікая ўвага надаецца і "бязпраўнікам". Сёлета супрацоўнікі ДАІ выявілі 945 чалавек, якія не мелі права на кіраванне транспартнымі сродкамі, з іх 95 трапіліся паўторна на працягу года. Да крымінальнай адказнасці за такое правапарушэнне прыцягнулі траіх кіроўцаў.