31 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 350 сельскагаспадарчых кірмашоў прайшло ў верасні-кастрычніку ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. Усяго з пачатку верасня насельніцтву вобласці рэалізавана 1,4 тыс. т бульбы, 200 т капусты, 70 т морквы, 60 т буракоў, 120 т цыбулі, 30 т яблыкаў, больш за 350 т збожжа. Агульны таваразварот за два месяцы перавысіў Br12 млрд. Насычэнне патрэб насельніцтва сельгаспрадукцыяй стала адзначацца да канца кастрычніка, адзначылі спецыялісты. Так, калі на мінулых выхадных жыхарам рэгіёну ў гарадах было прададзена 26,6 т бульбы, то на кірмашах 22-23 кастрычніка - 35,7 т, капусты - адпаведна 20,4 т і 24,3 т. Разам з тым для поўнага задавальнення спажывецкага попыту правядзенне кірмашоў працягнецца і ў лістападзе. А ў далейшым удзел сельгаспрадпрыемстваў прадугледжаны таксама ў перадсвяточным гандлі, які разгорнецца ў вобласці ў снежні.-0-

БЕЛТА