5 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Больш за 40 прадпрыемстваў з усіх абласцей Беларусі прадставяць навінкі будаўнічай індустрыі на 12-й міжрэгіянальнай спецыялізаванай выстаўцы "Мой дом", якая пройдзе 6-8 кастрычніка ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным цэнтры маркетынгу.
Да ўдзелу ў традыцыйным выставачным праекце сёлета праявілі цікавасць вытворцы будаўнічых і аздабляльных матэрыялаў, сістэм ацяплення і водазабеспячэння, ачысткі вады, інструментаў і металічных вырабаў. У экспазіцыі таксама будуць прадстаўлены новыя распрацоўкі ў галіне энергаэфектыўнага будаўніцтва, цепла- і гідраізаляцыі, актуальныя напрамкі ландшафтнага дызайну і добраўпарадкавання тэрыторый. Акрамя таго, на выстаўцы можна азнаёміцца з патэнцыялам вядучых праектных арганізацый Віцебска.
Праект "Мой дом" пазіцыянуецца ў якасці адзінай пляцоўкі, на якой спецыялісты індустрыі і радавыя спажыўцы атрымліваюць магчымасць азнаёміцца з патэнцыялам айчынных вытворцаў і пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў і будаўнічага абсталявання, а таксама атрымаць інфармацыю аб сучасных тэндэнцыях будаўніцтва і будаўнічых тэхналогіях.
Арганізатарамі выстаўкі выступаюць Віцебскі аблвыканкам і гарвыканкам, а таксама камунальнае кансалтынгавае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу".-0-
БЕЛТА
Больш за 40 беларускіх прадпрыемстваў прадставяць навінкі будזявініцтва на выставе "Мой дом" у Віцебску
5.10.20110 праглядаў