У Віцебску ў 2017 годзе фінансавую падтрымку для арганізацыі ўласнай справы са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва атрымалі 44 беспрацоўных. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гарвыканкаме, агульная сума субсідый склала Br94 тыс.

На гэтыя грошы гараджане змаглі зрабіць першыя крокі ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Сярод папулярных напрамкаў - будаўніцтва (аздабленне, тынкавыя, сталярна-цеслярскія, сантэхнічныя і іншыя работы), тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, рамонт швейных і трыкатажных вырабаў, рознічны гандаль, выраб сувеніраў.

У мінулым годзе для беспрацоўных, якія жадаюць арганізаваць уласную справу, на базе ўпраўлення па працы гарвыканкама сумесна з ТАА "Віцебская абласная бізнес-школа" праведзены майстар-клас "Шляхі выбару нішы бізнесу. Фарміраванне унікальнай прапановы". На навучальныя курсы "Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці" было накіравана 23 чалавекі.

У гарвыканкаме адзначылі, што інфармацыя аб садзейнічанні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай і рамеснай дзейнасці размешчана ў іх на сайце, гэтыя звесткі можна знайсці ў раённых адміністрацыях і падатковых органах.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)