22 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Рэйтынг гарадоў і раёнаў ствараецца ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама. У пачатку бягучага года старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец даручыў распрацаваць сістэму ацэнкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнаў і гарадоў вобласці і зыходзячы з гэтага рабіць высновы аб выніковасці працы мясцовай вертыкалі ўлады. Пілотны праект рэйтынгу ўжо прадстаўлены на разгляд губернатара. Шкала ацэнкі ўключае больш за 40 паказчыкаў, якія характарызуюць эканамічнае, фінансавае становішча, абстаноўку ў сацыяльнай сферы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Напрыклад, для ўсебаковай ацэнкі знешнеэканамічнай дзейнасці ўведзена чатыры крытэрыі. Становішча ў сацыяльнай сферы прадугледжваецца разглядаць зыходзячы са стану спраў з правапарушэннямі, з траўматызмам на вытворчасці. Работа са зваротамі грамадзян і дынаміка абгрунтаваных скаргаў таксама ўвайшлі ў лік ацэньваных. Прадугледжваецца, што рэйтынг гарадоў і раёнаў вобласці будзе фарміравацца штоквартальна. -0-

БЕЛТА