Больш за 40% бюджэтных выдаткаў на нацыянальную эканоміку па выніках студзеня-чэрвеня 2017 года накіравана ў Беларусі на падтрымку і развіццё сельскай гаспадаркі. Такая інфармацыя змяшчаецца ў дакладзе "Аб стане дзяржаўных фінансаў Рэспублікі Беларусь", апублікаваным сёння на сайце Міністэрства фінансаў, паведамляе БЕЛТА.
Выдаткі бюджэту па раздзеле "Нацыянальная эканоміка" за студзень-чэрвень 2017 года склалі Br1,8 млрд, або 14,3% усіх бюджэтных выдаткаў, 41,5% з якіх накіравана на падтрымку і развіццё сельскай гаспадаркі.
Згодна з дакладам, аб'ём сродкаў, накіраваных на фінансаванне сацыяльнай сферы (ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, сацыяльная палітыка), склаў Br6,19 млрд, з іх на адукацыю пайшло Br2,59 млрд, ахова здароўя - Br1,9 млрд.
У цэлым выдаткі кансалідаванага бюджэту ў студзені-чэрвені прафінансаваны ў суме Br13,233 млрд (на 4,4% вышэй, чым за 6 месяцаў 2016 года ў намінальным выражэнні, і на 2,4% ніжэй - у рэальным). Адносна ВУП выдаткі бюджэту павялічыліся на 1 працэнтны пункт і склалі 28% ВУП.
Даходы кансалідаванага бюджэту па выніках студзеня-чэрвеня склалі Br14,6 млрд і павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,8% у намінальным выражэнні і на 1,7% - у рэальным. Адносіны даходаў кансалідаванага бюджэту да ВУП склалі 31% (за I паўгоддзе 2016 года - 30,5%).