5 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Елачныя кірмашы адкрыюцца ў Віцебскай вобласці 17 снежня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер пабочнага карыстання лесам і падсобнай сельскай гаспадаркай Віцебскага абласнога вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (АВЛГА) Алег Грыцкевіч.
Продаж дрэў будзе арганізаваны ў кожным райцэнтры вобласці, аграгарадках, а таксама пры лясніцтвах лясгасаў. Не складзе праблемы купля навагодняй елкі ці сасны для жыхароў абласнога цэнтра: у горадзе прадугледжана адкрыццё 20 елачных кірмашоў, сетка якіх ахопіць усе мікрараёны горада. Пашыраныя распродажы пройдуць 24 і 30 снежня. Навагодніх зялёных прыгажунь жыхарам Віцебска прапануюць Віцебскі, Шумілінскі, Глыбоцкі, Суражскі, Лёзненскі, Лепельскі, Талачынскі, Бегамльскі, Ушацкі і Полацкі лясгасы.
Кошт дрэў вышынёй да 1 м складзе Br25 тыс., да 2 м - Br35 тыс., да 3 м - Br55 тыс. Акрамя таго, Глыбоцкі лясгас на елачныя кірмашы ў Віцебску прывязе каля 120 блакітных елак у кадках, цана элітных дрэў складзе Br100-150 тыс. Усяго на перадсвяточных кірмашах лясгасы вобласці плануюць рэалізаваць звыш 40 тыс. елак і соснаў.
Павышаная ўвага ў апошняй дэкадзе месяца будзе ўдзелена мерапрыемствам па ахове елачных насаджэнняў ад незаконных высечак. Патруляванне лясоў пачнецца ў рэгіёне з 23 снежня. Пры гэтым у рэйдавыя групы акрамя работнікаў лясгасаў увойдуць супрацоўнікі ДАІ, падатковых органаў, абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншых зацікаўленых ведамстваў.-0-
БЕЛТА
Больш за 40 тыс. елак плануецца рэалізаваць на перадваенных кірмашах у Віцебскай вобласці
5.12.20110 праглядаў