4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 400 беларускіх і замежных танцораў збярэ на "Славянскім базары ў Віцебску" моладзевы фестываль "Агонь танца-2012", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Міжнародны моладзевы фестываль "Агонь танца-2012" пройдзе на плошчы Перамогі ў Віцебску 14 ліпеня, калі на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" запланаваны дзень моладзі. Удзельнікамі танцавальнага свята будуць маладыя людзі з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны. Да іх далучацца больш за 500 прадстаўнікоў моладзевых субкультур, якія правядуць для ўсіх жадаючых майстар-класы па брэйк-дансу, хіп-хопу, скейтборду, ролерспорце, графіці, бодзі-арту і многім іншым напрамкам, расказалі ў БРСМ. Завершыць дзень моладзі "Вечарынка ў стылі РОК".-0-

БЕЛТА