Больш за 400 удзельнікаў збярэ 14-17 лістапада ў Віцебску XXVII Міжнародны турнір па міні-футболе сярод энергетыкаў, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прафсаюзаў вобласці.

Удзел у спаборніцтвах прымуць 30 каманд з Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі, Беларусі, Венгрыі. За чатыры дні калектывам трэба будзе вызначыць найлепшых. Таксама ў праграме міжнароднага турніру ўключаны спаборніцтвы сярод ветэранаў (40 гадоў і старэй).

Штогадовы турнір за сваю шматгадовую гісторыю стаў візітнай карткай беларускіх энергетыкаў. Раней футбалістаў прымаў Навалукомаль, але колькасць удзельнікаў значна вырасла, таму спаборніцтва пройдзе ў Віцебску. Акрамя ўдзельнікаў, у горад над Дзвіной прыедуць прадстаўнікі федэрацый прафсаюзаў электраэнергетычнай галіны краін - удзельніц спаборніцтваў.

Арганізатары мерапрыемства - рэспубліканскі камітэт Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)