4 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні абітурыентам выдадзена 41040 пропускаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім рэгіянальным цэнтры тэсціравання. Сярод выпускнікоў рэгіёну больш за ўсё жадаючых зарэгістравалася на праходжанне цэнтралізаванага тэсціравання па рускай мове (11,2 тыс. чалавек). Праверыць свае веды па матэматыцы вырашылі амаль 9,5 тыс. юнакоў і дзяўчат. Трэцім па папулярнасці прадметам стала фізіка, да тэсціравання па якой рыхтуюцца 4,6 тыс. абітурыентаў. Менш за ўсё чалавек зарэгістравана на ЦТ па сусветнай гісторыі (261), геаграфіі (306) і грамадазнаўстве (942). У мінулым годзе топы найбольш і найменш запатрабаваных прадметаў былі аналагічнымі. Выпрабаванні па цэнтралізаваным тэсціраванні пройдуць па графіку з 13 па 27 чэрвеня. У Віцебскай вобласці цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе на базе васьмі ўстаноў адукацыі, найбольш масава - у Полацкім дзяржаўным універсітэце, Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы.-0-

БЕЛТА