13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі ўбралі ільнотрасту больш чым з 45% плошчы ільнавога поля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 13 верасня, ільнатраста паднята на 26,5 тыс.га, або 45,7% да плана. Вывезена яна з тэрыторыі каля 23 тыс.га, што складае 85,9% да паднятай. Усяго нарыхтавана больш за 68 тыс.т ільнатрасты сярэднім нумарам 1,16. Найбольшыя аб'ёмы нарыхтоўкі гэтай культуры ў гаспадарках Гродзенскай, Віцебскай, а таксама Брэсцкай абласцей - 13,9 тыс.т, 13,8 тыс.т і 13,1 тыс.т адпаведна. Абгортванне стужак праведзена на 34,1 тыс.га пасяўных плошчаў (58,8% да выцягнутага).
Аграрыі рэспублікі завяршаюць уборку рапсу. Па стане на 13 верасня, убрана 414,9 тыс.га з 419,1 тыс.га пасяўных плошчаў (99% да плана). Завяршылі уборку гэтай культуры гаспадаркі Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Усяго намалочана звыш 864 тыс.т масланасення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 20,8 ц/га (у мінулым годзе - 16,5 ц/га). У кошт дзяржзаказу прададзена амаль 272 тыс.т (97,1% да плана).
Блізіцца да завяршэння таксама уборка збожжавых і зернебабовых. На 13 верасня ў рэспубліцы ўбрана 99,3% пасяўных плошчаў. Ураджай сабраць засталося толькі з 16,8 тыс.га.
Усімі катэгорыямі гаспадарак у Беларусі сабрана больш за 9,152 млн.т збожжа.-0-
БЕЛТА
Больш за 45% ільнотрасты сабрана ў Беларусі
13.9.20120 праглядаў