23 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за 50 чалавек дапытаныя ў якасці сведак па крымінальнай справе аб пажары ў Расонскай школе, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Сярод дапытаных - вучні школы, пацярпелыя падчас пажару і прызнаныя пацярпелымі па гэтай крымінальнай справе. Следства працягваецца. Вывучаецца дакументацыя, якая тычыцца арганізацыі работы школы, дакументацыя па пажарнай бяспецы са школы і Расонскага раённага аддзела адукацыі, дакументацыя, прадастаўленая Расонскім раённым аддзелам па НС.
Як паведамлялася, 7 сакавіка бягучага года каля 8.00 у памяшканні Расонскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ім. Машэрава адбылося ўзгаранне макулатуры, што знаходзілася там, што ў далейшым прывяло да развіцця пажару. У выніку здарэння васьмярым вучням установы адукацыі былі прычынены цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Па гэтым факце ў гэты ж дзень УСК па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.304 Крымінальнага кодэкса Беларусі - "Парушэнне правіл пажарнай бяспекі". У цяперашні час пяцёра з пацярпелых выпісаны з бальніцы, трае працягваюць праходзіць лячэнне ў Віцебску.-0-
БЕЛТА
Больш за 50 чалавек дапытаныя ў якасці сведак па крымінальнай справе аб пажары ў Расонскай школе
23.3.20120 праглядаў