9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 50 дэлегатаў з 13 краін абмяркуюць у Віцебску пытанні развіцця чыгунак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі".
Агульнасеткавы сход кіраўнікоў гаспадарак перавозак чыгунак дзяржаў Садружнасці пройдзе ў Віцебску 9-10 красавіка. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 50 дэлегатаў з Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Узбекістана, Украіны і Эстоніі, а таксама прадстаўнік Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце (краіны СНД і Балтыі, Балгарыя, Грузія, Фінляндыя) Пётр Кучарэнка. Беларускую чыгунку прадставіць першы намеснік начальніка БЧ Уладзімір Міхайлюк.
Удзельнікам трэба будзе выпрацаваць узгодненыя дзеянні і пазіцыі па розных аспектах развіцця чыгунак. На сходзе будуць абмеркаваны тэхнічныя і арганізацыйныя пытанні: выкананне графіка руху цягнікоў, новыя формы арганізацыі перавозачнага працэсу, планы па павелічэнні транзітных і экспартна-імпартных перавозак грузаў чыгуначным транспартам.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)