Больш за 50% плошчаў збожжавых убрана ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

Па стане на 8 жніўня ў вобласці ўбрана 52,3% плошчаў, або 163,6 тыс. га. Намалочана 441,3 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 27 ц/га.

Самы высокі ўраджай збіраюць працаўнікі вёскі Полацкага раёна (34 ц/га), Аршанскага (33,1 ц/га), Верхнядзвінскага (33 ц/га) і Віцебскага (32,6 ц/га) раёнаў. Больш за ўсё плошчаў убрана ў Глыбокскім (73,4%), Чашніцкім (69,4%), Пастаўскім (68,1%) і Полацкім (61%) раёнах.