Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №199, у адпаведнасці з якім больш за 50 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №199, у адпаведнасці з якім больш за 50 чалавек удастоены дзяржаўных узнагарод. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прадстаўнікі розных сфер дзейнасці ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за шматгадовую і плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю і пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, выключныя дасягненні ў сельскай гаспадарцы, заслугі ў развіцці сферы абслугоўвання насельніцтва, навукі, адукацыі, культуры і спорту.

У ліку ўзнагароджаных ордэнам "За службу Радзіме" III ступені – камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Вадзім Дзенісенка, камандзір 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады Узброеных Сіл Вадзім Шадура.

Ордэна Пашаны ўдастоены галоўны дарадца ЗАТ "Галаграфічная індустрыя" Леанід Танін, ордэна Айчыны II ступені – генеральны дырэктар ААТ "Белавежскі" Юрый Мароз, ордэна "За асабістую мужнасць" – начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Крупскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Шыманскі.

Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны – выкладчык Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч, вядучы майстар сцэны Мінскага абласнога драматычнага тэатра Барыс Донін.

Акрамя таго, Указам прысвоены ганаровыя званні прадстаўнікам розных сфер дзейнасці. У прыватнасці, заслужаным лесаводам Беларусі стаў генеральны дырэктар нацыянальнага парка "Прыпяцкі" Сцяпан Бамбіза, заслужаным дзеячам навукі Беларусі – начальнік навукова-даследчага цэнтра мадэлявання ваенных дзеянняў Ваеннай акадэміі Васіль Булойчык. Спортсмену-інструктару нацыянальнай каманды па фрыстайлу Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайлу Антону Кушніру прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)