14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікамі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржаўнага кантролю спынены факты незаконнага вывозу за межы Беларусі лому чорных і каляровых металаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе КДК. Работнікамі Аршанскага міжраённага аддзела ўпраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці спынены факты незаконнага вывозу за межы рэспублікі лому чорных і каляровых металаў. Адзін з грузавых аўтамабіляў з прычэпам з ломам металаў пад кіраваннем жыхара Мінскай вобласці 1980 года нараджэння быў затрыманы на 608-м км аўтадарогі "Брэст - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі". У аўтамабілі перавозілася 27 т лому і адходаў каляровых металаў коштам Br270 млн. Металалом прызначаўся для вывазу ў Расійскую Федэрацыю. На гэтым жа ўчастку аўтадарогі работнікі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю затрымалі грузавы аўтамабіль пад кіраваннем іншага жыхара Мінскай вобласці 1974 года нараджэння, які ажыццяўляў вываз з Беларусі ў Расію лому і адходаў чорных металаў у колькасці 28,4 т на суму Br47,4 млн. Гэтымі грамадзянамі ў парушэнне дзеючага заканадаўства ажыццяўляўся вываз лому і адходаў чорных і каляровых металаў з рэспублікі без таварна-суправаджальных дакументаў. Адказнасць за дадзенае правапарушэнне прадугледжана ч. 1 арт. 12.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па дадзеных фактах у дачыненні да кіроўцаў аўтамабіляў складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Лом і адходы чорных і каляровых металаў, якія знаходзіліся ў аўтамабілях, арыштаваны.-0-

БЕЛТА