19 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 50% цеплакрыніц Віцебскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Анатоль Судак. "Усе работы па падрыхтоўцы кацельняў і аб'ектаў жылога фонду да восеньска-зімовага перыяду праводзяцца своечасова, аднак іх агульны тэмп некалькі стрымліваецца недастатковым фінансаваннем", - адзначыў Анатоль Судак. Ён падкрэсліў, што цалкам завяршыць падрыхтоўку цеплакрыніц плануецца ва ўстаноўленыя тэрміны. Акрамя таго, планова вядзецца перавод з газу на мясцовыя віды паліва двух катлоў магутнасцю па 2 МВт на Цэнтральнай кацельні Сенна, двух катлоў па 2 МВт, якія працуюць на фрэзерным торфе, на Цэнтральнай кацельні ў Дубровне і яшчэ аднаго ў Талачыне. Завяршыць гэту работу плануецца да 15 кастрычніка, а ў лістападзе - увесці ў эксплуатацыю два катлы па 3 МВт на паліўнай шчапе на цеплакрыніцы Лёзненскай Цэнтральнай раённай бальніцы і дадатковы котел магутнасцю 3 МВт у пасёлку Фарынава Полацкага раёна. Да міжсезоннага перыяду ў вобласці ўжо нарыхтавана 77% дроў і 65% драўнянай паліўнай шчапы, або 230 тыс.куб.м і 28 тыс. куб.м адпаведна, маецца 3,7 тыс.т рэзервовага топочнага мазуту. Па меры расходавання ў ацяпляльным сезоне запасы мясцовых відаў паліва будуць папаўняцца. Усяго ў гэтым восеньска-зімовым сезоне ў Віцебскай вобласці будзе працаваць 451 цеплакрыніца агульнай магутнасцю 2170 Гкал/г.-0-

БЕЛТА