Сёння, нягледзячы на непагадзь, а часам і моцны дождж, пасадка саджанцаў бярозы і сасны праходзіць на дзялянках Слабодскага лясніцтва.
Сёння, нягледзячы на непагадзь, а часам і моцны дождж,
пасадка саджанцаў бярозы і сасны праходзіць на дзялянках Слабодскага лясніцтва.
Кіраўніцтва Лепельскага райвыканкама на чале са старшынёй Міхаілам
Кісялевічам, школьнікі, навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа, прадстаўнікі
працоўных калектываў, а гэта больш за 100 чалавек, садзяць расліны на плошчы больш
за 11 гектараў.
Сёлета акцыя прысвечана Году якасці і праходзіць пад дэвізам "Пасадзі сваё дрэва сам!".
— Не першы год прымаю ўдзел у гэтай карыснай справе.
Гэта добрая магчымасць правесці час на прыродзе, папрацаваць фізічна і
пагутарыць з калегамі ў нефармальнай абстаноўцы. Але галоўная мэта кожнага з
нас — дапамагчы лесу аднавіць свае рэсурсы, — адзначыў Андрэй Пухальскі,
ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў. —
Таксама мы павінны прывучаць і дзяцей да беражлівых адносін да лесу і прыроды ў
цэлым.
— Штогод прымаем удзел у падобных акцыях, уносячы свой уклад
у захаванне і прымнажэнне лясных багаццяў нашай рэспублікі. Пасадка лесу –
гэта любоў да роднай зямлі, разуменне важнасці захавання лесу для будучых
пакаленняў, — кажа Вольга Бажэнава, начальнік раённай інспекцыі прыродных
рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. — Атрадна, што ў акцыі актыўна ўдзельнічаюць
маладыя жыхары нашага раёна. Такім чынам дзеці не толькі дапамагаюць лясгасам у
пасадцы лясных культур, але і з маладых гадоў вучацца беражлівых адносін да зялёнага
царства.
Прыняць удзел у акцыі можа любы жадаючы – прадстаўнікі арганізацый,
прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, неабыякавыя жыхары раёна.
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"