17 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за 500 турагентаў у Расійскай Федэрацыі займаюцца арганізацыяй медыцынскіх тураў у Віцебскую вобласць, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач.
Турагенты працуюць у цесным супрацоўніцтве з турыстычным сектарам абласной бальніцы №2, які з'яўляецца туроператарам у сферы медыцынскіх паслуг устаноў аховы здароўя рэгіёну. Тураператар непасрэдна накіроўвае замежных кліентаў у клінікі ў залежнасці ад медыцынскіх паказанняў, а таксама прадастаўляе шырокі пералік дадатковых паслуг: ад уладкавання ў гасцініцы да арганізацыі вольнага часу. Найбольшай папулярнасцю ў замежнікаў карыстаюцца паслугі па родаспоможеніі, дыягностыцы розных захворванняў, запатрабавана дапамога стаматолагаў, хірургаў, кардыёлагаў, практолагаў.
Разам з расійскімі пацыентамі, бальніцы прымаюць пацыентаў з Латвіі і Літвы. Пры гэтым прыбалтыйскія пацыенты аддаюць перавагу лячыцца ў прымежных раёнах - бліжэй да дома, і застаюцца задаволеныя якасцю і прафесіяналізмам медыкаў з райцэнтраў.
Па словах Юрыя Дзеркача, медыцынскі турызм прыносіць адчувальны даход бальніцам. На валютных рахунках бальніцы, якая працуе з замежнікамі, у сярэднім маецца каля 100 тыс. расійскіх рублёў. Гэтыя сродкі ў першую чаргу будуць накіроўвацца на далейшую тэхнічную мадэрнізацыю ўстаноў аховы здароўя, закупку імпартнага абсталявання, стымуляванне працы медперсаналу.
Тэмп росту пазабюджэтных даходаў медыцынскіх устаноў вобласці за 9 мес. бягучага года да аналагічнага перыяду мінулага склаў 210%.-0-
БЕЛТА
Больш за 500 турагентаў у Расійскай Федэрацыі арганізуюць медыцынскія туры ў Віцебскую вобласць
17.10.20110 праглядаў