У Віцебску 6-7 верасня пройдзе ХII Міжгаліновая спартакіяда прафсаюзаў Віцебскай вобласці, прысвечаная 75-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Прыедуць на спаборніцтвы 16 каманд галіновых прафсаюзаў рэгіёна. Больш за 500 удзельнікам на працягу двух дзён трэба будзе паказаць свой фізічны ўзровень. Прадстаўнікі каманд будуць выяўляць лепшых у футболе, валейболе, дартсе, мнагабор'і, гіравым спорце, настольным тэнісе і ў іншых практыкаваннях.
У спаборніцтвах возьмуць удзел прадстаўнікі самых розных прафесій. Спартакіяда заклікана папулярызаваць здаровы лад жыцця. "Тут галоўнае не перамога, а ўдзел, фізічная падзарадка арганізма, якую даюць спаборніцтвы, а таксама прыўзняты настрой, карпаратыўны дух", - адзначылі арганізатары.
Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі абласное аб'яднанне прафсаюзаў і абласны спартыўны клуб ФПБ.