Госцем нашага раёна стала Алена Нядзевецкая з Архангельскай вобласці.
Жанчына ўзначальвае грамадскую арганізацыю грамадзянска-патрыятычнага выхавання "Архангельскі міжрэгіянальны пошукавы цэнтр".
Яе мэта - арганізаваць на тэрыторыі Віцебскай вобласці і, у прыватнасці, у Лепельскім раёне, аўтапрабег "Дарогамі Памяці і Подзвігу" па месцах гібелі яе землякоў на тэрыторыі паўночнага рэгіёна Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Лепельчане, безумоўна, да такіх ідэй і прапаноў заўсёды адкрыты, таму і сустрэліся з прадстаўніцай братняга народа, каб дэталёва абмеркаваць план правядзення сумесных патрыятычных мерапрыемстваў. За круглым сталом райвыканкама - кіраўнік грамадскай арганізацыі, прадстаўнікі раённай улады і пошукавага батальёна.
Чакаецца, што ў склад расійскай дэлегацыі ўвойдзе каля 30 чалавек. Гэта і дзеці ад 12 гадоў, і студэнты, і дарослыя. У маршруце аўтапрабегу такія населеныя пункты, як Лепель, Талачын, Новалукомль, Чашнікі, Шаркаўшчына, Міёры, Браслаў.
У ходзе архіўнай працы нам удалося высветліць, што каля дзвюх з паловай тысяч ураджэнцаў Архангельскай вобласці аддалі свае жыцці на тэрыторыі вашай краіны, а больш за палову з іх - на тэрыторыі Віцебскай вобласці. З гэтай прычыны апошнія гады мы праводзім мерапрыемствы на Віцебшчыне, кожны год змяняючы населеныя пункты. Мы - братнія народы, і памяць аб той страшнай вайне - гэта наша агульная памяць, наш агульны боль. Прыезд Алены Нядзевецкай завяршыўся наведваннем Цэнтра рамёстваў, дзе для яе спецыялістамі Цэнтра была праведзена экскурсія.
Таксама Алена Васільеўна прыняла ўдзел у раённай акцыі "Сцяжкі Перамогі".
Сімвалічна, што візіт жыхаркі Архангельскай вобласці адбыўся напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Больш за 5000 кіламетраў на аўтадоме, каб сустрэцца з беларусамі і дамовіцца аб патрыятычным мерапрыемстве
3.4.20250 праглядаў