Больш за 60 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі выяўлена за 9 месяцаў у Віцебскай вобласці
8.10.20120 праглядаў
8 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. За студзень-верасень у Віцебскай вобласці выяўлена 64 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзела прафілактыкі СНІДу Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Ананьева.
Тэмп росту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года - 108,5%. Паказчык захворвання па Віцебскай вобласці склаў за 9 месяцаў 5,3 на 100 тыс. насельніцтва (9 месяцаў 2011 года - 4,4) пры рэспубліканскім паказчыку 9,1. Усяго ў вобласці на 1 кастрычніка зарэгістравана 736 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, што з'яўляецца адным з найніжэйшых узроўняў сярод усіх рэгіёнаў рэспублікі: у Мінску зарэгістравана 1991 выпадак, у Гомельскай вобласці - 6812, Мінскай - 1827, Магілёўскай - 804, Брэсцкай - 1054, Гродзенскай - 570. Паказчык распаўсюджанасці ў Віцебскай вобласці склаў 49,4 пры рэспубліканскім паказчыку 115,2.
Найбольш неспрыяльнымі ў вобласці з'яўляюцца Лёзненскі раён (паказчык на 100 тыс. насельніцтва 208,8), Талачынскі (адпаведна 169,1), Гарадоцкі - (132,6), Дубровенскі - (88,2), Віцебскі - (83,5), Полацкі - (67,9) раёны, а таксама Полацк - (120,6) і Віцебск - (68,9). Змяняецца ўзроставая структура. У эпідпрацэс, у асноўным, уцягнута насельніцтва працаздольнага, фертыльнага ўзросту 25-39 гадоў (55,6% выпадкаў, або 409 чалавек). Значна павялічылася доля інфікавання ва ўзроставай групе старэйшыя за 30 гадоў: з 36% у 2006 годзе да 67,1% у 2011-м, за 9 месяцаў 2012 года - 50,8%.
Валянціна Ананьева таксама адзначыла ўстойлівую тэндэнцыю да павелічэння ўдзельнай вагі палавога шляху перадачы ВІЧ (з 76% у 2006 годзе да 78,1% у 2011 годзе). За 9 месяцаў бягучага года ўдзельная вага палавога шляху інфікавання склала 93,7% (студзень-верасень 2011 года - 76,3%). Пры гэтым рост удзельнай вагі палавога шляху перадачы ВІЧ-інфекцыі адзначаецца як сярод жаночай, так і сярод мужчынскай часткі насельніцтва. Разам з гэтым за перыяд з 2006 па 2010 год дасягнута зніжэнне ўдзельнай вагі парентерального шляху інфікавання. За мінулы перыяд 2012 года ўдзельная вага парентерального шляху перадачы склала 6,2%.
За ўвесь перыяд назірання ад ВІЧ-інфікаваных маці ў Віцебскай вобласці нарадзіліся 111 дзяцей, з якіх 69 зняты з дыспансернага назірання з дыягназам "здаровы". 16 дзецям, народжаным ад ВІЧ-інфікаваных маці, пацверджаны дыягназ "ВІЧ-інфекцыя". Памерла 7 дзяцей. На 1 кастрычніка ў рэгіёне стаіць на дыспансерным назіранні 16 ВІЧ-экспонаваных і 14 ВІЧ-інфікаваных дзяцей.
У вобласці зарэгістравана 133 лятальныя выпадкі сярод ВІЧ-інфікаваных (з іх у стадыі СНІД - 80), у тым ліку за студзень-верасень гэтага года - 18 лятальных выпадкаў (15 - у стадыі СНІД). Паказчык смяротнасці за 9 месяцаў склаў 1,5 на 100 тыс. насельніцтва (рэспубліканскі паказчык - 1,9). -0-
БЕЛТА