На раніцу 18 сакавіка на Віцебшчыне пад яравую сяўбу ўзарана больш за 6,5 тыс. га, на лёгкіх глебах пасеяны першыя 219 га збожжавых культур.
Па словах начальніка ўпраўлення земляробства, раслінаводства і кармапрадуктаў камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталія Вараб'ёва, вясной запланавана пасеяць 141,5 тыс. га яравых збожжавых культур і 21,5 тыс. рапсу, каля 11 тыс. га – лёну, крыху больш за 100 тыс. га – кукурузы.
Цяпер актыўна вядзецца падкормка азімых збожжавых, сенажацяў і пашаў, уносяцца арганічныя ўгнаенні. Нагадаем, што восенню на Віцебшчыне было пасеяна 222 тыс. га азімых збожжавых і 64 тыс. га крыжакветных.