Больш за 70 чалавек перасеклі за выходныя мяжу паміж Беларуссю і Латвіяй па спрошчаным парадку
5.3.20120 праглядаў
5 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Першы грамадзянін Беларусі - жыхар Віцебскай вобласці перасек беларуска-латвійскую мяжу па новым парадку, устаноўленым у адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Беларусі і Латвіі. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебко.
ПіXанерам стаў жыхар памежнага пасёлка Бігосава (Верхнядзвінскі раён), які 3 сакавіка адправіўся ў Латвію для наведвання сваякоў у Краславе, адкуль ён родам. Усяго ў выхадныя дзяржаўную мяжу паміж Беларуссю і Латвіяй у абодвух напрамках па новых правілах перасеклі больш за 70 чалавек.
У адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый ад 23 жніўня 2010 года консульскія ўстановы пачалі прыём дакументаў на выдачу дазволаў з 1 лютага 2012 года. Падставай для выдачы дазволу могуць служыць наведванне сваякоў, арганізацыя або ўдзел у культурных, адукацыйных, навуковых і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца органамі ўлады і ўстановамі Беларусі і Латвіі, валоданне нерухомасцю, наведванне месцаў пахавання сваякоў, атрыманне медыцынскай дапамогі, удзел у мерапрыемствах, звязаных з мясцовымі традыцыямі і правядзеннем рэлігійных абрадаў, рэгулярныя бізнес-кантакты.
Пагадненнем аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Беларусі і Латвіі прадугледжваецца спрошчаны парадак перасячэння дзяржаўнай мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на гэтых тэрыторыях не менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянскай прыналежнасці, пры наяўнасці дазволу на мясцовы памежны рух, выдадзенага кампетэнтным органам іншага боку, і праязнога дакумента (пашпарта альбо іншага дакумента, прадугледжанага заканадаўствам). Дазвол будзе выдавацца на тэрмін ад 1 да 5 гадоў. Кошт збору за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу вызначаецца ў памеры 20 еўра. Пры гэтым ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.Таксама ўстаноўлены пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на тэрыторыі кожнага з бакоў, які вызначае прыгранічную тэрыторыю, прылеглую да беларуска-латвійскай мяжы і якая знаходзіцца ў зоне не больш за 30 км ад яе. Калі частка такога ўтварэння знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад мяжы, то гэта ўтварэнне таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі. У адпаведнасці з пералікам, да прыгранічных тэрыторый аднесены Бігосаўскі, Чапаеўскі, Сар'янскі, Асвейскі, Коханавіцкі, Белькаўшчынскі сельсаветы Верхнядзвінскага раёна, горад Верхнядзвінск; Павяцкі, Перабродскі, Даўгінаўскі, Міёрскі, Новапагосцкі, Туркоўскі сельсаветы Міёрскага раёна, горад Міёры; Друеўскі, Плюскі, Слабадзкі, Апсаўскі, Далякоўскі, Ахрэмаўскі, Межанскі, Цецярскі, Відзаўскі сельсаветы Браслаўскага раёна, горад Браслаў, пасёлак Відзы.
Жыхары прыгранічных тэрыторый дзяржавы аднаго боку, выкарыстоўваючы дазвол мясцовага прыгранічнага руху, падчас знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога боку абавязаны выконваць заканадаўства гэтай дзяржавы. Так, яны не могуць выязджаць за межы прыгранічнай тэрыторыі, а жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі падчас знаходжання на тэрыторыі Беларусі абавязаны зарэгістравацца ва ўстаноўленым парадку.
З даты ўступлення ў сілу пагаднення спыняе сваё дзеянне пагадненне паміж Беларуссю і Латвіяй аб спрошчаным парадку выдачы віз прыгранічнаму насельніцтву ад 27 лістапада 2002 года. Разам з тым візы, выдадзеныя ў адпаведнасці з пагадненнем ад 27 лістапада 2002 года, могуць выкарыстоўвацца да заканчэння ўказанага ў іх тэрміну дзеяння.-0-
БЕЛТА