12 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Буйная партыя метадону канфіскавана ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.
У ходзе аператыўных мерапрыемстваў у Полацку 11 снежня супрацоўнікі міліцыі затрымалі аўтамашыну "Форд" пад кіраваннем непрацуючага мясцовага жыхара 1968 года нараджэння, у якога выяўлена і канфіскавана больш за 70 г метадону. Кошт канфіскаванага ацэньваецца ў суму звыш $8 тыс. "Гэта найбуйнейшая партыя сінтэтычнага наркотыку, канфіскаваная ў вобласці ў бягучым годзе", - падкрэслілі ва УУС.
Полацкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі ўзбуджана крымінальная справа па арт. 328 ч. 3 Крымінальнага кодэкса ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў").
Агулам супрацоўнікі праваахоўных органаў канфіскавалі з пачатку года звыш 115 кг наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў розных відаў.-0-
БЕЛТА
Больш за 70 г метадону канфіскавана ў Полацку
12.12.20120 праглядаў