З 18 па 30 красавіка ДАІ праводзіць комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.
Толькі за першы дзень акцыі на тэрыторыі Віцебскай вобласці з праезнай часткі дарогі выключана 72 уразлівых удзельніка дарожнага руху, якія сваімі паводзінамі стваралі рызыку здзяйснення ДТЗ.
Варта адзначыць, што 5️ пешаходаў і 2️ веласіпедысты знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
1️1 пешаходаў дапусцілі парушэнні ПДР на загарадных дарогах.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае, калі вы ўбачылі на праезнай частцы пешахода або веласіпедыста, якія сваімі паводзінамі пагражаюць бяспецы дарожнага руху, паведаміце на тэлефонную лінію 1️02