2 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за 75 тыс.т сельскагаспадарчай прадукцыі закладзена на міжсезонны перыяд у стабілізацыйны фонд Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. Усяго па стане на 1 лістапада ў сховішчы рэгіёна закладзена 37 тыс.т бульбы (121% аб'ёму мінулага года), 14,9 тыс.т капусты (94%), 6,6 тыс.т морквы (113%), 5,4 тыс.т буракоў (126%), 6,5 тыс.т рэпчатай цыбулі (120%), 4,6 тыс.т яблыкаў (у 1,8 раза больш). Цалкам завяршыць фарміраванне стабілізацыйных фондаў плануецца да 15 лістапада. З другой дэкады гэтага ж месяца пачнецца і актыўная рэалізацыя гэтай прадукцыі прадпрыемствамі гандлю і на сельскагаспадарчых кірмашах для максімальнага задавальнення попыту насельніцтва. Графікі выкарыстання плодаагародніннай прадукцыі ў цяперашні час распрацоўваюцца, адзначылі спецыялісты. Для закладкі сельгаспрадукцыі ў стабілізацыйны фонд у рэгіёне задзейнічана каля 60 сховішчаў, 11 з іх знаходзяцца ў ведамстве гандлёвых прадпрыемстваў, 19 - аблспажыўсаюза, 13 - сельгаспрадпрыемстваў. У мэтах поўнага забеспячэння патрэб жыхароў вобласці ў сельгаспрадукцыі штотыдзень у Віцебску, іншых гарадах і райцэнтрах рэгіёну арганізуюцца восеньскія кірмашы. На 1 лістапада іх праведзена ўжо каля 300. Насельніцтву прададзена каля 1,4 тыс.т бульбы, 180 т капусты, 64 т морквы, 55 т буракоў, 78 т цыбулі, 31 т яблыкаў. Агульны тавараабарот праведзеных кірмашоў склаў Br16,2 млрд. Восеньскія кірмашы будуць праходзіць у вобласці ажно да снежня, а затым плаўна пяройдуць у перадсвяточныя. Такім чынам, попыт насельніцтва ў неабходнай прадукцыі забяспечваецца пастаянна, падкрэслілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг.-0-

БЕЛТА