3 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці 83% ад колькасці зарэгістраваных злачынстваў па махлярстве даведзены да судовага завяршэння. Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу начальнік 2-га аддзела УБЭЗ УУС Віцебскага аблвыканкама Валянцін Смалякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, гэта другі вынік сярод усіх абласцей рэспублікі (на першай пазіцыі знаходзіцца Мінская вобласць). Усяго за студзень-верасень гэтага года скончана расследаванне больш чым па 200 крымінальных справах дадзенай катэгорыі, да крымінальнай адказнасці прыцягнута больш за 70 асоб.
Найбольш распаўсюджаныя злачынствы махлярскага характару - выпадкі невыканання ўзятых на сябе дагаворных абавязацельстваў з боку індывідуальных прадпрымальнікаў і знаёмых асоб. Першы варыянт звычайна суправаджаецца выдачай пацярпелым асобай пэўнай сумы авансу за выкананне якіх-небудзь работ або паслуг, другі - афармленнем на сябе крэдытаў банкаў або пазыкай грошай у доўг пад працэнты.
"Перш чым аддаваць свае грошы, грамадзяне павінны сур'ёзна падумаць, каму яны іх аддаюць і на якіх умовах. Толькі такі ўзважаны падыход дапаможа пазбегнуць пастак махляроў", - заключыў Валянцін Смалякоў, дадаўшы, што, на жаль, пакуль не ўсе людзі праяўляюць дастатковую ступень разважлівасці з-за жадання лёгкай нажывы.-0-
БЕЛТА
Больш за 80% зарэгістраваных у Віцебскай вобласці злачынстваў па махлярстве даведзены да суда
3.11.20110 праглядаў