Больш за 95% устаноў адукацыі Віцебскай вобласці гатовы да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

"У вобласці засталіся 10 школ, якія знаходзіліся на капітальным рамонце і дзе яшчэ праводзяцца апошнія работы па навядзенні парадку. Але да 25 жніўня гэтыя ўстановы адукацыі атрымаюць пашпарты гатоўнасці", - сказаў Дзмітрый Хома.
На развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы школ Віцебскай вобласці сёлета ўжо накіравана больш за Br30 млн, у 2017 годзе было выдзелена каля Br22 млн. Праведзены капітальныя рамонты, набыта навучальнае абсталяванне, мэбля, спартыўны інвентар. За два гады парк школьных аўтобусаў абнавіўся на 78 транспартных сродкаў, што склала 31% агульнай колькасці машын.
Да 2021 года ў раёнах вобласці плануецца стварыць школы будучыні, якія стануць своеасаблівым рэсурсным цэнтрам для прасоўвання інавацый у адукацыі на тэрыторыі раёна і горада. У іх будуць сканцэнтраваны перадавыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне і моцныя педагогі.
"Стварэнне школ будучыні гэта не піяр-ход, а крок да паляпшэння адукацыі. У гэтым за адзін год мы пераканаліся на прыкладзе школы ў Дубровна", - дадаў прадстаўнік аблвыканкама.