11 мая, Гродна /Рычард Салата - БЕЛТА/. У Гродзенскай вобласці плануецца ўключыць у гаспадарчы абарот 951 га патэнцыйна ўрадлівых, але цяпер пустуючых і зарослых пустазеллем земляў, прылеглых да сельгаспрадпрыемстваў. Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у 2011 годзе, які зацвердзіў Гродзенскі аблвыканкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цяпер у раёнах вобласці поўным ходам вядзецца разарванне пустэч, хмызнякоў і зямельных палос, размешчаных уздоўж дарог рэспубліканскага і мясцовага значэння.
Планам прадугледжаны знос 160 аварыйных і непрыдатных для далейшага выкарыстання сельскагаспадарчых будынкаў і збудаванняў. Вызваленыя ўчасткі таксама будуць уключаны ў гаспадарчы абарот.
На працягу года прадугледжваецца правесці агромеліярацыйныя мерапрыемствы на плошчы 3 тыс.га. У населеных пунктах вобласці намечана пасадзіць 2,5 тыс. дрэў і стварыць сотні кветнікаў. У плане прадугледжаны і шэраг іншых работ.-0-
БЕЛТА
Больш за 950 га ўрадлівых пустуючых земляў плануецца ўвесці ў абарот у Гродзенскай вобласці
11.5.20110 праглядаў