Больш за Br1 трлн плануецца накіраваць на выкананне падпраграмы "Архівы Беларусі" да 2020 года. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Больш за Br1 трлн плануецца накіраваць на выкананне падпраграмы "Архівы Беларусі" да 2020 года. Гэта прадугледжана дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.
Падпраграма накіравана на забеспячэнне дзяржаўнай падтрымкі па стварэнні і падтрыманні ўмоў для пастаяннага захоўвання архіўных дакументаў як складовай часткі гісторыка-культурнага, інфармацыйнага і інтэлектуальнага здабытку народа Беларусі і забеспячэнне доступу карыстальнікаў да архіўнай інфармацыі. Пры гэтым даступнасць архіўных дакументаў шмат у чым вызначаецца ступенню іх захаванасці.
У 32 дзяржаўных архіўных установах, 123 тэрытарыяльных (раённых або гарадскіх) архівах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў знаходзіцца 14 млн 99 тыс. 306 адзінак захоўвання, пачынаючы з 1391 года і да нашых дзён, у тым ліку дакументы дзяржаўных органаў, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян.
Каб забяспечыць бяспеку захоўвання архіўных фондаў, ствараюцца і падтрымліваюцца аптымальныя ўмовы захоўвання архіўных дакументаў, будуюцца новыя будынкі, вядзецца рэканструкцыя і рамонт існуючых будынкаў архіўных устаноў. Усе ўстановы забяспечваюцца сродкамі пажаратушэння, аховы і сігналізацыі, тэхнічнымі сродкамі для стварэння аптымальных тэмпературна-вільготнаснага, светлавога, санітарна-гігіенічнага і ахоўнага рэжымаў у архівасховішчах. У новы будынак перамешчаны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне, павялічаны плошчы для захоўвання дакументаў зональнага дзяржаўнага архіва ў Лідзе, вядзецца капітальны рамонт дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці, цэнтральнай лабараторыі мікрафільміравання і рэстаўрацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі.
Важным напрамкам дзейнасці дзяржaрхіваў з'яўляецца праца па задавальненні інфармацыйных патрэб грамадзян, грамадства. Штогод архівамі выконваецца каля 30 тыс. запытаў сацыяльна-прававога характару, каля 300 генеалагічных і больш за 15 тыс. тэматычных запытаў.