17 чэрвеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Больш за Br1 трлн. паступіла ў бюджэт за студзень-май бягучага года ад суб'ектаў малога бізнесу Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
За 5 месяцаў 2013 года ад прадстаўнікоў малога бізнесу паступіла звыш Br1 трлн. плацяжоў, што складае 19% кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці. Паступленні ад юрыдычных асоб складаюць больш за Br956 млрд. (тэмп росту ў фактычных цэнах - 152,3%), ад індывідуальных прадпрымальнікаў - Br127 млрд. (тэмп росту - 144,8%).
Па дадзеных на 1 чэрвеня 2013 года, у Віцебскай вобласці налічваецца амаль 35,5 тыс. суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку каля 26,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і амаль 9 тыс. юрыдычных асоб. У параўнанні са станам на аналагічную дату мінулага года колькасць суб'ектаў малога бізнесу павялічылася на 4%.
Больш за 90% суб'ектаў малога прадпрымальніцтва складаюць мікраарганізацыі. Ад іх у бюджэт за 5 месяцаў паступіла каля Br221 млрд.-0-