У Беларусі на аздараўленне школьнікаў у перыяд зімовых канікул выдзелена больш за Br1,28 млн са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Болбатоўскі.

Магчымасць адпачыць і ўмацаваць здароўе на працягу не менш як шасці дзён на зімовых канікулах (пройдуць з 25 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017-га) у лагерах з дзённым знаходжаннем атрымаюць 59 555 хлопчыкаў і дзяўчынак. Фінансаванне на гэтыя мэты выдзелена, як і на восеньскіх канікулах, з разліку Br3,58 на адзін койка-дзень, або Br21,48 на пуцёўку.
У лагерах для дзяцей, пераважна малодшага школьнага ўзросту, арганізуюцца аздараўленчыя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы. Асаблівая ўвага традыцыйна ўдзяляецца дзецям з шматдзетных, малазабяспечаных і няпоўных сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з прыёмных і апекунскіх сем'яў, а таксама падлеткам, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.
Па заяўках рэгіёнаў у Брэсцкай вобласці на зімовых канікулах у дзённых лагерах адпачнуць 6 490 школьнікаў, у Віцебскай - 10 500, у Гомельскай - 10 480, у Гродзенскай - 4 520, у Мінскай - 9 490, у Магілёўскай вобласці - 8 575, у Мінску - 9 500 дзяцей.
На восеньскіх канікулах у рэспубліцы было аздароўлена 63,4 тыс. дзяцей (101,4% ад плана), на гэтыя мэты было накіравана Br1,4 млн. Арганізавана праца 1 905 лагераў з дзённым знаходжаннем на базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў.