У Беларусі на аздараўленне школьнікаў у перыяд восеньскіх канікул выдзелена Br1,34 млн са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Болбатоўскі.

Магчымасць адпачыць і ўмацаваць здароўе на працягу шасці дзён на восеньскіх канікулах (пройдуць з 30 кастрычніка па 7 лістапада) у лагерах з дзённым знаходжаннем атрымаюць 62 тыс. 465 хлопчыкаў і дзяўчынак. Фінансаванне на гэтыя мэты выдзелена з разліку Br3,58 на адзін койка-дзень, або Br21,48 на пуцёўку. У лагерах для дзяцей, пераважна малодшага школьнага ўзросту, традыцыйна арганізуюцца аздараўленчыя, культурныя, спартыўныя мерапрыемствы.

Зыходзячы з заявак рэгіёнаў, у Брэсцкай вобласці на восеньскіх канікулах у дзённых лагерах адпачнуць 8,5 тыс. школьнікаў, у Віцебскай - 11 тыс., у Гомельскай - 8,9 тыс., у Гродзенскай - 5 тыс. 365, у Мінскай - 9,5 тыс., у Магілёўскай вобласці - 9 тыс., у Мінску - 10,2 тыс. дзяцей.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)