22 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Больш за Br15,5 млрд. інвестыцый накіравана на рэканструкцыю, капітальны рамонт і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дамоў-інтэрнатаў Віцебскай вобласці ў бягучым годзе. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела стацыянарных сацыяльных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Інна Лахвайненка. Найбольшы аб'ём работ сканцэнтраваны на Дунілавіцкім, Глыбоцкім і Якавіцкім дамах-інтэрнатах. Так, на рэканструкцыю Дунілавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната з будаўніцтвам жылога корпуса на 105 месцаў з медыцынскім блокам асвоена Br4,2 млрд. Тут ужо завершаны работы па будаўніцтве трансфарматарнай падстанцыі, сетак электразабеспячэння, напорнага каналізацыйнага калектара, вядзецца ўзвядзенне жылога корпуса. У адным з жылых карпусоў Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната праведзена замена аконных блокаў, унутраных сетак каналізацыі і водазабеспячэння, вядзецца ўцяпленне сцен, унутраная аздабленне памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі. Усяго на гэтыя мэты асвоена Br3,7 млрд. Запланаваныя мерапрыемствы па Якавіцкім доме-інтэрнаце выкананы ў поўным аб'ёме. Фінансаванне дадзенага аб'екта склала Br483 млн. Мерапрыемствы па мадэрнізацыі і рэканструкцыі з мэтай павышэння энергазберажэння праводзяцца і на іншых стацыянарных сацыяльных установах, адзначыла Інна Лахвайненка. У прыватнасці, у Варонаўскім доме-інтэрнаце ўстаноўлены новыя энергаэфектыўныя аконныя блокі, вядуцца работы па ўцяпленні сцен, завяршыць якія плануецца ў кастрычніку. Рыхтуецца да правядзення аналагічных мерапрыемстваў Луначарскі дом-інтэрнат. Мерапрыемствы рэалізуюцца ў рамках Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2011 год і Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады за кошт сродкаў мясцовага і рэспубліканскага бюджэтаў.-0-

БЕЛТА