28 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Менш чым за тры месяцы на незаконных аперацыях з валютай жыхар Віцебска "запрацаваў" больш за Br200 млн. Аддзелам папярэдняга расследавання ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК (УДФР КДК) па Віцебскай вобласці ў дачыненні да яго ў верасні ўзбуджана крымінальная справа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КДК Віцебскай вобласці.
Жыхар Віцебска прыцягваецца да адказнасці па ч.2 арт.233 "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць" КК Рэспублікі Беларусь. Як было ўстаноўлена, у перыяд са студзеня па верасень 2011 года грамадзянін ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая выразілася ў куплі-продажы замежнай валюты, атрымаўшы пры гэтым прыбытак у асабліва буйным памеры на суму больш за Br200 млн. У грамадзяніна канфіскавана больш за $700, 470 еўра, больш за 25 тыс. расійскіх рублёў і звыш Br130 млн. -0-
БЕЛТА
Больш за Br200 млн "запрацаваў" віцяблянін менш чым за 3 месяцы на незаконных аперацыях з валютай
28.9.20110 праглядаў