30 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці сацыяльную падтрымку ў студзені-ліпені атрымалі каля 20 тыс. малазабяспечаных грамадзян на агульную суму больш за Br10,4 млрд. з розных крыніц фінансавання. Да канца 2011 года на гэтыя мэты плануецца накіраваць яшчэ каля Br25 млрд., паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Хрыстафораў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
За сем месяцаў дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прызначана больш чым 8,6 тыс. грамадзянам на суму Br3,3 млрд., у тым ліку на набыццё адзення, абутку, школьных прыналежнасцей такая дапамога аказана больш чым 2,3 тыс. малазабяспечаным сем'ям (сярод іх звыш 1 тыс. шматдзетных сем'яў) на суму звыш Br1,2 млрд. Бясплатнымі прадуктамі харчавання забяспечаны каля 6,5 тыс. дзяцей першых двух гадоў жыцця, на гэтыя мэты накіравана Br6,2 млрд.
Матэрыяльная дапамога найбольш малазабяспечаным непрацуючым пенсіянерам і інвалідам са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы аказана каля 4,5 тыс. грамадзянам на агульную суму каля Br0,6 млрд.
Акрамя таго, ветэранам вайны, членам сем'яў загінулых ваеннаслужачых, непрацуючым самотным пажылым грамадзянам аказваецца дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, печаў, электраправодкі, устаноўцы электрагазавага абсталявання і сантэхнікі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. За сем месяцаў такая дапамога аказана амаль 1,8 тыс. жыхарам вобласці на суму Br180 млн.-0-
БЕЛТА
Больш за Br35 млрд. плануецца накіраваць у Віцебскай вобласці ў 2011 годзе на сацыяльную падтрымку малазабяспечаных грамадзян
30.8.20110 праглядаў