14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трынаццаць спроб незаконнага вывозу цыгарэт у краіны Еўрасаюза спынілі памежнікі ў мінулыя выхадныя і пятніцу. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта. Усяго было выяўлена і канфіскавана каля 178 тыс. штук кантрабандных цыгарэт на агульную суму больш за Br7 млн. Гэтая лічба неканчатковая - каля паловы затрыманых тытунёвых вырабаў чакае ацэнкі. У Дзяржпагранкамітэце адзначылі, што кантрабандысты па-ранейшаму хаваюць незаконны груз у тайніках аўтамабіляў. Так, 12 чэрвеня ў пункце пропуску "Урбаны" полацкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні, з розніцай у 10 хвілін, затрымалі два грузавыя аўтамабілі "Volvo", якія накіроўваліся ў Латвію. Беларускі грамадзянін у апломбіраваным паўпрычэпе схаваў скрыні з расійскімі цыгарэтамі. Яго "калега" з Польшчы, які ехаў на другім фуры, сам прызнаўся, што кантрабанда таксама схавана ў падвойным дне яго паўпрычэпа.-0-

БЕЛТА