Больш за дзесятак шэфскіх дзіцячых устаноў наведаюць з навагоднімі падарункамі прадстаўнікі органаў дзяржбяспекі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе КДБ.

Больш за дзесятак шэфскіх дзіцячых устаноў наведаюць з навагоднімі падарункамі прадстаўнікі органаў дзяржбяспекі Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе КДБ.

Падчас акцыі "Нашы дзеці" прадстаўнікі афіцэрскіх сходаў, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый органаў дзяржбяспекі наведаюць Цеснянскую сярэднюю школу ім. Ф.Э.Дзяржынскага, Жабінкаўскі спецыяльны інтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку, Завойцянскую школу-сад, Багушэўскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей, хворых на сухоты, іншыя дзіцячыя дамы, школы і дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры па ўсёй Беларусі.

У прэс-службе расказалі, што напярэдадні Новага года і Каляд супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі на чале са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам наведалі шэфскі Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. "У басейн цэнтра перададзены спецыяльны спартыўны інвентар, а таксама абсталяванне для правядзення тэсту Векслера, набытыя за кошт сродкаў афіцэрскага сходу органаў дзяржбяспекі, а кожны з маленькіх пацыентаў цэнтра атрымаў салодкі падарунак", - адзначылі ў прэс-службе.

Тут дадалі, што афіцэры КДБ ужо 29-ы год запар прымаюць актыўны ўдзел у жыцці цэнтра. Напрыклад, падчас рэспубліканскіх суботнікаў праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторыі і памяшканняў цэнтра, аказваецца іншая неабходная дапамога.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)