8 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці ўбралі льнотрасту з больш чым 50% плошчы ільноіснавання, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Паводле даных на 8 верасня, льнотраста паднята на больш чым 10,3 тыс.га, або 58% да плана, заціснута амаль на 9,7 тыс.га (54% да плана) і вывезена з тэрыторыі каля 8,5 тыс.га, што складае каля 88% ад плошчы, на якой льнотраста заціснута. Усяго нарыхтавана амаль 21,7 тыс.т льнотрасты сярэднім нумарам 0,97. Найбольшыя аб'ёмы нарыхтоўкі гэтай культуры ў гаспадарках Дубровенскага раёна, дзе самыя вялікія ў вобласці пасевы лёну - плошчай амаль 2,3 тыс.га. Ільнаводы раёна нарыхтавалі каля 3,1 тыс.т льнотрасты сярэднім нумарам 1,02. Акрамя таго, у Глыбокскім раёне нарыхтавана амаль 2,7 тыс.т сярэднім нумарам 0,98, у Верхнядзвінскім - больш за 2,2 тыс.т (сярэднім нумарам 1,18) і ў Аршанскім - амаль 2,2 тыс.т (0,82). Завяршыць уборку плануецца да 20 верасня і нарыхтаваць каля 50 тыс.т льнотрасты.
Азімыя збожжавыя культуры пасеяны ў вобласці на плошчы каля 88 тыс.га, а ўзараны пад азімы сеў усяго звыш 237 тыс.га.
Бульба выкапана на плошчы больш за 900 га, што складае 13,6% ад плошчаў гэтай культуры, якія падлягаюць уборцы. Накапана каля 23,4 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 257,4 ц/га.-0-
БЕЛТА
Больш за палову льнатрэсты сабрана ў Віцебскай вобласці
8.9.20110 праглядаў