15 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Больш за палову ад агульных паступленняў у бюджэт Віцебскай вобласці за сем месяцаў бягучага года прыйшлося на 55 буйных арганізацый, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.
Штомесячнаму маніторынгу і аналізу падлягае фінансава-гаспадарчая дзейнасць 55 буйных прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. За студзень-ліпень бягучага года ад буйных арганізацый Віцебскай вобласці паступіла ў бюджэт амаль Br2,7 трлн., што склала 51,9% паступленняў за сем месяцаў.
У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у дзейных цэнах павялічыліся на 53,2%.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульнай суме паступленняў ад буйных арганізацый Віцебскай вобласці, якія падлягаюць маніторынгу, складаюць акцызы - 35,6% і падатак на прыбытак - 28,3%. Напрыклад, сума выплачанага імі падатку на прыбытак склала Br762,7 млрд. У параўнанні з мінулым годам паступленні па падатку на прыбытак ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў павялічыліся ў 7,4 раза.
Найбольшая сума выплачаных плацяжоў у бюджэт прыпадае на ААТ "Нафтан", ПРУП "Віцебскаблгаз", ТАА "Інтэрсервіс", РУП "Віцебскэнерга". Пры гэтым 26,8% кансалідаванага бюджэту Віцебскай вобласці сфарміравана за кошт паступленняў ад ААТ "Нафтан".-0-
БЕЛТА
Больш за палову паступленняў у бюджэт Віцебскай вобласці сфармавалі 55 буйных арганізацый
15.8.20120 праглядаў