Больш за палову замежных фільмаў, набытых віцебскім "Кінавідэапракатам", з'яўляюцца стратнымі пры пракаце
14.3.20120 праглядаў
14 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Бессистэмнае планаванне рэпертуару унітарным прадпрыемствам "Кінавідэапракат" Віцебскага аблвыканкама прывяло да страт ад пракату замежных фільмаў і неефектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў. Да такіх высноў прыйшлі спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці пасля праверкі прадпрыемства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кантрольным ведамстве.
Ва унітарным прадпрыемстве "Кінавідэапракат" устаноўлена, што прадпрыемства не праводзіць аналіз вынікаў пракату кінафільмаў, неэфектыўна і бессистэмна плануе рэпертуар і колькасць фільмаў для закупкі. У выніку бюджэтныя сродкі неэфектыўна выкарыстоўваюцца на закупку імпартнай кінапрадукцыі. Так, з 51 кінафільма, набытага ў 2010 годзе ў Расійскай Федэрацыі за валютныя сродкі, па 36 кінафільмах збор ад іх паказу не пакрыў выдаткаў на набыццё. Выдаткі на гэтыя закупкі склалі каля Br1,4 млрд., а збор ад паказу - каля Br1,2 млрд. У выніку толькі на закупцы замежных фільмаў прадпрыемства страціла Br200 млн. Акрамя таго, прадпрыемства ні разу не паказала фільм "Малышы", які быў набыты ў 2010 годзе за Br20 млн. У 2011 годзе з 33 замежных фільмаў 23 былі стратнымі, канстатавалі ў КДК.
Спецыялістамі камітэта ўстаноўлена, што Віцебскі кінавідэапракат завысіў суму выдаткаў у разліку на атрыманне бюджэтных субсідый і залішне атрымаў Br58 млн., якія неабходна вярнуць у абласны бюджэт.
У Беларусі падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца на дзяржаўным узроўні для забеспячэння даступнасці кінамастацтва. Гэтая падтрымка заключаецца ў бюджэтным фінансаванні часткі бягучых выдаткаў дзяржаўных кінавідовішчных прадпрыемстваў, выдаткаў на закупку фільмаў, на правядзенне рамонту і набыццё абсталявання. У 2011 годзе з уступленнем у сілу ўказа ад 3 верасня 2010 года №457 характар дзяржаўнай падтрымкі змяніўся. Сёння сродкі выдзяляюцца зыходзячы з аб'ёму выдаткаў, неабходных для ажыццяўлення культурнай дзейнасці, а таксама даходаў, атрымліваемых ад гэтага віду дзейнасці. Пры гэтым кінавідовішчныя прадпрыемствы атрымалі магчымасць быць прыбыльнымі, бо прыбытковасць прадпрыемстваў не з'яўляецца падставай для памяншэння бюджэтнага фінансавання.
У Віцебскай вобласці дзейнічаюць 25 дзяржаўных кінавідовішчных прадпрыемстваў: у кожным раёне, гарадах абласнога падпарадкавання і ў Віцебску. Праведзеная КДК вобласці праверка ўнітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат" Віцебскага аблвыканкама, а таксама маніторынг дзейнасці гарадскіх і раённых кінавідовішчных прадпрыемстваў выявілі, што новы парадак фінансавання не паўсюды ўкаранёны. Бюджэтныя сродкі працягваюць разглядацца як датацыі на пакрыццё страт. Спецыялісты КДК прыйшлі да высновы, што кінавідовішчнымі прадпрыемствамі і аддзеламі культуры гаррайвыканкамаў не аналізуюцца патрэба ў кінапаказах і магчымасці прадпрыемстваў па іх правядзенні. У выніку кінапаказы ў рэгіёнах былі стратныя, а іх звышпланавы рост прыводзіў да павелічэння страт і дадатковых расходаў бюджэтаў. Напрыклад, камунальнаму прадпрыемству "Чашнікірайкінавідэасетка" рашэннем райвыканкама на 2011 год быў даведзены нарматыў у 756 кінапаказаў. Прадпрыемства, перавыканаўшы план у два разы, атрымала замест прыбытку павялічаныя ў два разы страты. У выніку бюджэт раёна быў вымушаны кампенсаваць "звышнарматыўную" працу прадпрыемства, не павялічыўшы пры гэтым планы яго працы. Дадатковыя расходы бюджэту склалі як мінімум Br45 млн.-0-
БЕЛТА