Больш за паўсотні клубаў для маладых тат і іх дзяцей - "ТатаЗала" - адкрыты ў Беларусі пад эгідай БРСМ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч.
Больш за паўсотні клубаў для маладых тат і іх дзяцей - "ТатаЗала" - адкрыты ў Беларусі пад эгідай БРСМ, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК БРСМ Юлія Зінкевіч.
Паводле яе слоў, з такой ініцыятывай у свой час выступіла гомельская моладзь, якая першай рэалізавала ў рэгіёне праект па актыўным удзеле тат у выхаванні дзяцей. Сутнасць рэспубліканскага маладзёжнага сямейнага праекта "ТатаЗала" - даць бацькам магчымасць для заняткаў спортам са сваімі дзецьмі ў выхадны дзень ці ўвечары на базе школы. "З лістапада праект быў запушчаны ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску. Такое рашэнне прынята на 43-м з'ездзе БРСМ. Варта адзначыць, што падчас рэалізацыі праекта з боку маладых бацькоў быў праяўлены вялікі інтарэс і падобныя сямейныя клубы сталі адкрывацца ў гарадах і раённых цэнтрах. Так, на сённяшні дзень адкрыта больш за 50 "ТатаЗалаў" па ўсёй краіне. Толькі ў Мінску ў лістападзе запрацавалі восем такіх клубаў у кожным раёне", - распавяла Юлія Зінкевіч.
Запісацца ў сямейны клуб можна па месцы жыхарства. Заняткі праходзяць бясплатна некалькі разоў на тыдзень. "Заняткі спортам для маладых сем'яў - выдатная магчымасць папулярызацыі здаровага ладу жыцця, інстытута сям'і і бацькоўства, выдатны інструмент узаемадзеяння сям'і і школы", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.
Дарэчы, маладзёжную ініцыятыву БРСМ падтрымалі і за межамі краіны - у Расіі і Украіне. "ТатаЗалы" запушчаны ўжо ў Тальяці і Кіеве.