14 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Больш за сотню цялят давялося эвакуіраваць з-за пажару на ферме ў Глыбоцкім раёне, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Пажар у будынку фермы ў вёсцы Узрэчча Узрэчскага сельсавета адбыўся ў ноч з 12 на 13 студзеня. У выніку пажару ў бытавым памяшканні 4х6 м, унутры будынка фермы памерам 10х30 м, які належыць ААТ "Пятроўшчына", знішчана маёмасць, задымлены сцены. Асабовым складам МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі з будынка фермы былі эвакуіраваны 130 цялят і 5 коней. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.-0-

БЕЛТА