4 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Больш за траціну паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў у Віцебскай вобласці складаюць плацяжы па адзіным падатку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці.
Ад індывідуальных прадпрымальнікаў у кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці за студзень-лістапад 2012 года паступіла плацяжоў у памеры Br211,8 млрд. Удзельная вага ў агульных паступленнях склалася на ўзроўні 2,2%. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года паступленні ад дадзенай катэгорыі плацельшчыкаў у фактычных цэнах павялічыліся амаль на 81%.
Асноўную частку паступленняў ад прадпрымальнікаў фарміруюць плацяжы па адзіным падатку - Br70,9 млрд., або 33,5% у агульнай суме паступленняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Як адзначылі ў падатковай інспекцыі, 28,6% індывідуальных прадпрымальнікаў ад агульнай колькасці прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, ад якіх паступіла ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці Br60,5 млрд.
Па стане на 1 снежня 2012 года ў падатковых органах Віцебскай вобласці на ўліку стаялі 25993 індывідуальных прадпрымальніка. У параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў павялічылася на 179 суб'ектаў.-0-
БЕЛТА
Больш за траціну паступленняў ад ІП у Віцебскай вобласці складаюць плацяжы па адзіным падатку
4.1.20130 праглядаў