Аднадзённая праграма "Э-ге-гей! Масленіца!" пачнецца ў Бярэзінскім біясферным запаведніку 22 лютага і працягнецца па 9 сакавіка.
Гасцей чакае займальная анімацыйная масленічная праграма як з традыцыйнымі персанажамі - Вясной і Зімой, так і характэрнымі толькі для запаведніка - Балотнікам, Мядзведзем і Ваўком.Акрамя масленічных гулянняў, падрыхтаваны пазнавальныя экскурсіі, якія пачнуцца з Музея прыроды. Падчас экскурсіі ў вальерах "Лясны заапарк" і "Заапарк хатніх жывёл" можна будзе пазнаёміцца з магутным зубрам Саўеліем і поні Пончыкам.
"У гасцей будзе ўнікальная магчымасць пракаціцца на новым турыстычным паравозіку, які з ветрыкам даставіць ад музея да вальераў. Усім удзельнікам праграмы на свежым запаведным паветры прапануем пакаштаваць смачныя пышныя блінцы", - анансуюць арганізатары.