Рабочы графік Прэзідэнта Беларусі заўсёды вельмі насычаны падзеямі. Аляксандр Лукашэнка праводзіць нарады і рабочыя сустрэчы па найбольш актуальных пытаннях развіцця краіны, рэгулярна бывае ў рэгіёнах, здзяйсняе замежныя візіты і сам прымае замежных гасцей, размаўляе з журналістамі, падпісвае ўказы і законы… І нават калі публічных мерапрыемстваў няма, гэта зусім не значыць, што кіраўнік дзяржавы не працуе. Зрэшты, і падчас адпачынку, няхай гэта будзе хакейная трэніроўка ці сякуха дроў, Аляксандр Лукашэнка то тут, то там знойдзе нагоду для чарговага даручэння. Як ён любіць казаць, трэба ва ўсім ісці ад жыцця.

Праект "Нядзеля Прэзідэнта" для тых, хто хоча ісці ў нагу з кіраўніком дзяржавы, быць у курсе найбольш актуальных заяў і рашэнняў беларускага лідара.

У чым Лукашэнка падтрымаў паляўнічых, хоць сам і не з'яўляецца прыхільнікам гэтага хобі; і што такое "Вялікая беларуская сямёрка".

Работа ў Беларусі маршрутак і таксі. Што прымусіла падняць гэтае пытанне на самым высокім узроўні, і якія новаўвядзенні чакаюць гэту сферу ў самы бліжэйшы час.

Хто ў Беларусі пагарэў на малацэ або да чаго даводзіць прагнасць некаторых кіраўнікоў і бізнесменаў. Падрабязнасці гучнай справы малочнікаў з першых вуснаў.

Дарога жыцця з Газы ў Беларусь. Як выконвалі даручэнне Прэзідэнта, і якая ў гэтым была роля КДБ.

А таксама падрабязнасці рабочай паездкі Лукашэнкі ў Гомель. Як забяспечваецца захаванасць і рамонт узбраення, за што кіраўнік дзяржавы пахваліў вайскоўцаў, дзе ў Беларусі граняць алмазы і адліваюць зліткі, і што прыгажэй за самыя рэдкія брыльянты. Пра ўсё гэта і не толькі ў новым выпуску спецыяльнага праекта БЕЛТА "Нядзеля Прэзідэнта".

ВЯЛІКАЯ СЯМЁРКА. З якімі пытаннямі на даклад да Прэзідэнта прыйшоў галоўны беларускі паляўнічы

Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада заслухаў даклад па пытаннях дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На мерапрыемства да кіраўніка дзяржавы былі запрошаны старшыня дзяржаўнага грамадскага аб'яднання Ігар Шуневіч і віцэ-прэм'ер Леанід Заяц.

ПЫТАННІ ДЗЕЙНАСЦІ БЕЛАРУСКАГА ТАВАЯРСТВА ПАЛЯЎНІЧЫХ І РЫБАЛОВАЎ СТАЛІ ТЭМАЙ ДАКЛАДУ Ў ЛУКАШЭНКІ