Галоўны ляснічы Віцебскага ДВАЛХА Аляксандр Ізмайловіч падзяліўся падрабязнасцямі:
— Палова закладзеных падчас акцыі лясоў будзе створана селекцыйным пасадачным матэрыялам. Пры гэтым асноўнай пародай ствараемых лясных культур стане елка еўрапейская, а каля 85 працэнтаў зоймуць змешаныя пасадкі, якія адрозніваюцца большай устойлівасцю. Усяго ж на працягу года аднаўляем каля 4,5 тысяч гектараў лесу. З іх звыш 3,5 тысяч гектараў саджанцамі і насеннем — з дапамогай чалавека. Астатняе прыпадае на натуральнае зарастанне.
Па выніках «Тыдня лесу-2022» пры садзейнічанні работнікаў лясгасаў Віцебшчыны энтузіясты высадзілі больш за 3,5 мільёнаў лясных раслін на агульнай плошчы звыш 600 га. Не засталіся ўбаку і ад вялікай «зялёнай» уборкі. Уздоўж дарог у лясах прыбралі каля 340 кубаметраў смецця, дружна добраўпарадкавалі 30 месцаў адпачынку. За час акцыі, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці, было закладзена 20 алей і прыведзена ў парадак столькі ж воінскіх пахаванняў.
Сёлета планы на «Тыдзень лесу» таксама самыя маштабныя. Прыемная статыстыка ад ДВАЛХА — шэрагі валанцёраў прырастаюць усё новымі ўдзельнікамі. Акрамя традыцыйных пасадак сеянцаў, сёлета запланавана ўборка смецця і захарачвання ў аб'ёме не менш за 200 кубаметраў, добраўпарадкаванне 20 месцаў адпачынку і больш за 50 воінскіх пахаванняў, закладка 35 памятных алей. Па добрай традыцыі не абыдзецца без спаборніцтваў сярод удзельнікаў «Тыдня лесу». Напрыклад, на самую актыўную школу і самы актыўны клас, і розных конкурсаў у сацыяльных сетках.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by