Большасць праблем насельніцтва мясцовая ўлада ў стане вырашыць самастойна, не звяртаючыся да вялікіх фінансавых выдаткаў.
Большасць праблем насельніцтва мясцовая ўлада ў стане вырашыць самастойна, не звяртаючыся да вялікіх фінансавых выдаткаў. Такое меркаванне выказаў журналістам памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, каментуючы вынікі прыёму грамадзян у Бешанковічах.Прыём грамадзян быў сумяшчаны з прамой тэлефоннай лініяй. Так, жанчына, якая датэлефанавалася з аграгарадка Вярхоўе, расказала, што ў яе дзіцяці праблемы са здароўем, яму складана займацца працоўным навучаннем, але медыкі вызвалення ад урокаў не даюць. З гэтай праблемай даручана разабрацца галоўнаму ўпраўленню па адукацыі аблвыканкама.
Два жыхары аграгарадка Дразды звярнуліся з пытаннем газіфікацыі дамоў для ацяплення. Па словах мясцовай жыхаркі, з 2007 года планавалі правесці газ, але справа не зрушылася з мёртвай кропкі. Цяпер гэтым пытаннем павінны заняцца газавікі, райвыканкам з падключэннем абласной улады.
"Часам сустракаюцца спрэчныя пытанні, якія патрабуюць нейкага яшчэ даручэння. Мясцовая ўлада дзесьці недапрацоўвае, але ў асноўнай масе большасць пытанняў людзей можа вырашацца на ўзроўні раёна, не звяртаючыся да вялікіх выдаткаў", - адзначыў Анатоль Ліневіч.