На працягу ўсяго дня ахвотныя паўдзельнічаць у інтэлектуальнай віктарыне падыходзілі да лепельскай пляцоўкі, адказвалі на пытанні аб Беларусі, Лепельшчыне, цікавіліся славутасцямі нашага раёна, санаторыямі і іншымі цікавымі мясцінамі. Асаблівую цікавасць выклікаў Бярэзінскі біясферны запаведнік.
Многія ў гутарцы адзначалі, што Лепельшчына славіцца сваімі азёрамі і лясамі, што ў нас незвычайна прыгожыя ландшафты ў любую пару года.
Ганарымся нашым краем!
Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў выставы «Мая Беларусь» карыстаўся сёння дзяржаўная ўстанова «Турыстычны інфармацыйны цэнтр «Лепель»
13.1.20250 праглядаў